зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000459

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1794 - 1797 гг.

Апісанне

Свята-Пакроўская царква знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1797 г. як драўляная капліца са званiцай у гонар Пакровы Прысвятой Багародзiцы. У 1825 г. каплiца была адрамантавана i павялічана ў памерах. З гэтага часу, па сутнасцi, каплiца з'яўлялася Свята-Пакроўскiм храмам.

Храм трапецападобны. Складзены з брусоў, абшыты дошкамi i амаляваны. Накрыты трохсхільным дахам. У ХІХ ст. да асноўнага аб'ёму з захаду былі прыбудаваны двух'ярусная званіца і прытвор. Алтарная частка адгароджана іканастасам з разьбянай царскай брамай.

Старонка