Шыфр
513Г000464
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1867 г.
Стыль
Позні класіцызм
Свята-Міхайлаўская царква пабудавана ў 1867 г. У 1881 г. царква стала саборнай. У другой палове 30-х гадоў XX ст. храм на нейкі час закрылі. У 1950-я гг. царква была адноўлена пасля разбурэнняў, нанесеных нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Царква складаецца з крыжовага ў плане асноўнага аб'ёму i прыбудаваных да яго паўкруглай апсiды з усходу i квадратнага бабiнца з захаду. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялiкi светлавы васьмiгранны барабан з купалам. Бабiнец завершаны трох'яруснай вежай-званiцай. Купал i званiца ўвенчаны галоўкамi. Сцены атынкаваны, завершаны прафiляваным развiтым карнiзам. Вуглы аб'ёмаў апрацаваны буйным рустам, вокны аздоблены ляпнымi арачкамi. Iнтэр'ер двухсветлавы, сяродкрыжжа перакрыта самкнёным скляпеннем.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён