зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква

Царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Г000471

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

д. п. ХІХ ст.

Стыль

Псеўдавізантыйскі

Апісанне

Свята-Узнясенская царква была пабудавана на правым беразе ракі Іпуць на цэнтральнай плошчы вёскі ў 1887 г. на сродкі казны. Крыжападобны будынак з пяцiграннай алтарнай апсiдай. Гранёныя рызнiцы прылягаюць да бакавых прыбудоў. Над сяродкрыжжам узвышаецца светлавы чацвярык. Вокны паўцыркульныя дэкарыраваныя, на светлавым чацверыку трохчастковыя. Аздоба iнтэр'ераў не захавалася. З'яўляецца помнiкам архiтэктуры з рысамi псеўдавiзантыйскага стылю.

Вядома, што гэтай царкве расійскі імператар Аляксандр III падараваў абраз Хрыста Збавіцеля. На жаль, гэты абраз да нашых дзён не захаваўся, дзе ён - невядома, і пра яго існаванне гісторыкі і святары ведаюць толькі з архіўных дакументаў.

Пад час Другой сусветнай вайны царква вельмі пацярпела. На званіцы царквы размяшчаліся нямецкія кулямётчыкі, таму царкву моцна абстрэльвалі. Званіца была разбурана, сцяны пашкоджаны. Пасля вайны цэглу з царквы бралі на аднаўленне жывёлагадоўчай фермы і машынна-трактарнай станцыі.

У пачатку 1960-х гг. у памяшканні царквы размясціўся склад саўгаса “Мілаславіцкі”. 

Царква была адноўлена ў 1990-я гг. на сродкі фонда аднаўлення Свята-Увазнясенскай царквы. Значны ўклад у фонд зрабіў грамадзянін ФРГ Адам Троер. Падчас вандроўкі па Клімавіцкаму раёну Адам Троер пазнаёміўся з Мілаславічамі, пабачыў царкву і нечакана вырашыў даць грошы на яе аднаўленне.

Свята-Увазнясенская царква зноў была адкрыта ў кастрычніку 2003 г. 

Старонка