Шыфр
513Г000514
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
к. ХІХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Эклектыка
Царква пабудавана прыблізна ў 1890-1904 гг. на месцы храма 1732 г. З дрэва. З'яўляецца помнікам драўлянага дойлiдства з элементамi класiцызму. Будынак складанай кампазiцыi, шматзрубны. Iнтэр'ер шматзальны, столь плоская падшыўная.
Царква знакамітая былой школай іканапісу. Царкву ў Басценавічах зачынілі ў 1960 г., наладзіўшы ў ёй склад і магазін. У 1990 г. будынак перададзены абшчыне Мсціслаўскім райвыканкамам.
Да 2012 г. знаходзілася ў паўразбураным стане, у 2012 г. пачалося адраджэнне храма.
17 лістапада 2013 г. адбылося асвячэнне адроджанага храма ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён