Шыфр
513Г000515
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
пач. ХІХ ст.
Стыль
Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму
Апісанне
Царква Ушэсця была пабудавана ў складзе праваслаўнага жаночага манастыра. Праектаванне новага храма было ініцыятавана Сінодам і заказана вядомаму архітэктару А. Мельнікаву. Праект выкананы ў 1827 г. на высокім узроўні. На думку І. Слюньковай, структура, вобраз, стыль храма цалкам адпавядалі агульным прынцыпам храмавага будаўніцтва ў Расіі эпохі позняга класіцызму.
Будаўніцтва царквы было завершана ў 1830 г., а 22 лютага 1832 г. царква асвячона. У царкве акрамя галоўнага прастола Ушэсця з правага боку быў прастол у імя Праабражэння (асвячоны ў 1828 г.), злева -- у імя Раства Багародзіцы.