зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Г000544

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1904 г.

Стыль

Класіцызм і псеўдарускі стыль

Апісанне

Згодна кліравай ведамасці, мураваная Мікалаеўская царква ў в. Благавічы была пабудавана ў 1904 г. на сродкі прыхаджан і Сінода. Царква ўзведзена ў адной сувязі са званіцай, была крыта жалезам, мела адзін прастол у імя Мікалая Цудатворца. 

Будынак крыжападобнай кампазіцыі, якая ўтворана роўнымі па вышыні бабінцам, бакавымі прыбудовамі і паўкруглай алтарнай апсідай, накрытымі пакатымі двухсхільнымі дахамі (над апсідай - конусападобны). Па восі ўвахода да бабінца прыбудаваны невялікі прытвор, які раней, верагодна, быў завершаны шатровай званіцай. 

Вядома, што богаслужэнні ў храме здзяйсняліся да 1937 г., а затым яго зачынілі і перадалі пад клуб і бібліятэку. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. вернікі адкрылі храм і сталі здзяйсняць богаслужэнні.

У 1961-1962 гг. Свята-Мікалаеўскую царкву ўлады зачынілі, царкоўнае начынне перавезлі ў в. Сухары. Купал і крыжы былі скінуты на зямлю. Доўгі час храм стаяў зачыненым, а затым у ім размясцілі клуб. У 2002 г. царкву вярнулі вернікам.

Старонка