зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

312Г000550

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1836 г.

Стыль

Традыцыйная архітэктура

Апісанне

Пакроўская царква - найстаражытны храм Петрыкаўшчыны. З'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства. 

Тры квадратныя ў плане зрубы, асноўны аб’ём і алтарная частка складзены з круглых бярвёнаў з шасціграннымі астаткамі. Знадворку сцены ашаляваны, аформлены пілястрамі і нескладанымі карнізамі, прамавугольныя вокны аздоблены простымі ліштвамі. Над бабінцам невялікая каркасная  званіца з шатровым пакрыццём. У інтэр’еры дамінуе цантральнае памяшканне, перакрытае плоскай бэлечнай столлю.

Згодна крыніцам, царква пабудавана ў канцы ХVІI ст. у в. Сотнічах. У сяр. ХVІIІ ст. была перададзена ўніятам, затым - зноў праваслаўным. У 1836 г. была перавезена і ўстаноўлена на гарадскіх могілках ў мястэчку Петрыкаў. Урачыстае асвячэнне царквы адбылося 23 лістапада 1837 г. у імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

 У 1960-я гг. царква была зачынена па прычыне аварыйнага стану. У 2000-х гг. пачаліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы.

Старонка