Шыфр
513Г000580
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1903 г.
Стыль
Псеўдарускі
Царква была пабудавана ў 1903 годзе ў цэнтры вескі Старое Высокае на месцы былой драўлянай царквы. У 1905 годзе храм быў асвечаны. Да 1948 года царква была дзейнай, праходзілі набажэнствы. Мясцовы бацюшка жыў у вёсцы Трэбушкі.
У 1958 годзе абласной і раённай пастановай царква была зачынена, а абразы былі перададзены ў Шклоўскую Спаса-Праабражэнскую царкву. Да 90 - х гадоў 20 стагоддзя ў царкве былі сельскі дом культуры, складскія памяшканні калгаса і інш.
У 1993-1995 гадах у інтэр'еры будынка прайшлі рэстаўрацыйныя работы, і ў 2003 годзе царква была адчынена для вернікаў.
Будынак крыжападобны з трохапсiднай алтарнай часткай i папярочным бабiнцам, над якiм чацверыковая званiца. Над сяродкрыжжам - васьмiгранны барабан, накрыты пакатым шатром. Падобны шацёр над званiцай. Галоўны i бакавыя ўваходы аформлены парталамi. У аздобе будынка шырока выкарыстаны перспектыўныя нiшы, сандрыкi, дэнтыкулы, дынькi, броўкi i iнш. Iнтэр'ер зальны, столь плоская, падшыўная. Помнiк архiтэктуры псеўдарускага стылю.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён