Шыфр
213Г000671
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1750 г.
Стыль
Барока
Царква ў імя святога Мікалая Цудатворца была пабудавана ў канцы XVIII ст. у в. Муміна (зараз в. Калектыўная). На дадзены момант у Полацкім раёне гэта адзіная мураваная царква ў стылі позняга барока з элементамі класіцызму.
Царква прадстаўляе сабой кампактны крыжова-купальны храм. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка стрыманая. У цэнтры галоўнага фасада і крылах трансепта размешчаны лучковыя дзвярныя праёмы ў простых ліштвах з замковым каменем. На дзвярах з паўночнага боку царквы захаваліся каваныя завесы. Асноўны аб'ём царквы і крылы трансепта накрыты двухсхільнымі дахамі. На галоўным фасадзе над уваходам у царкву маецца чацверыковая драўляная званіца. Аздабленне інтэр'ераў не захавалася.
Дакладная дата будаўніцтва царквы не вядома, па некаторых неўдакладненых звестках, узведзена ў 1750 г., па іншых - у 1780-1790-х гг. Была рэканструявана ў 2-й палове XIX ст.
У 1920-я гг., у перыяд барацьбы з рэлігіяй, царква была зачынена. Па ўспамінах мясцовых жыхароў, у памяшканнях будынка адкрылі інтэрнат для работнікаў ільнозавода, купалы знеслі, з трох бакоў прыбудавалі веранды.
У 1990-я гг. царква была перададзена вернікам. У 2022 г. дабрачынцы падарылі прыходу царквы іканастас, пасад і ахвярнік, а нядаўна былі выкананы работы па ўладкаванні бетоннай сцяжкі для падлогавага пакрыцця, што дазволіла правесці ў царкве першае богаслужэнне.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён