зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000373

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1873 - 1876 гг.

Апісанне

Царква ў в. Бабруйшчына пабудавана ў 1873 г. (па звестках А.М. Кулагіна) у псеўдарускім стылі. Была асвячона ў красавіку 1876 г. у імя святога Іаана Хрысціцеля. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі, на высокім пагорку, на могілках.  

Царква прадстаўляе сабой кампактны трохчастковай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Складаецца з асноўнага кубападобнага аб'ёму, скругленай апсіды і невялікага прытвора са званіцай. Царква пастаўлена на невысокі бутавы цокаль з продухамі. Сцены патынкаваны і пабелены. Пластыка фасадаў даволі выразная.

На працягу ХХ ст., у тым ліку падчас Першай і Другой Сусветных войнаў, царква не перарывала сваю дзейнасць. З канца 1990-х гг., па прычыне значнага скарачэння насельніцтва Бабруйшчыны і навакольных вёсак, службы ў царкве праводзяцца 2 разы на год.

Старонка