Шыфр
213Г000376
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1912 г.
Царква ў в. Верхняя пабудавана ў пач. ХХ ст. Знаходзіцца ў заходняй частцы вёскі. З'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства.
Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з пастаўленых па падоўжнай восі трох зрубаў: бабінца, асноўнага аб'ёму, апсіды. Яны пастаўлены на невысокім бутавым цокалі. Сцены царквы ашаляваны - вертыкальна ў ніжняй і верхняй частках і гарызантальна пасярэдзіне. Умацаваны вертыкальнымі брусамі сцяжкамі. Лучковыя аконныя праёмы аформлены прафіляванымі ліштвамі. Памяшканні ў царкве накрыты плоскай столлю, у бабінцы знаходзяцца хоры на разных слупах. Перад царквой размешчана мураваная з камянёў і цэглы брама.
У 1961 г. храм быў зачынены. У 1989 г. царкву вярнулі вернікам. У 2003 г. праводзіліся рамонтныя работы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён