Шыфр
213Г000383
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1916 г.
Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в.Забор'е - унікальны прыклад драўлянага дойлідства пачатку ХХ стагоддзя. Першы храм у гэтай мясцовасці быў пабудаваны ў 1739 годзе. У 1876 годзе, па распараджэнні Імператарскай археалагічнай камісіі, гэтая царква была зачынена з фармулёўкай «па драхласці». Улічваючы той факт, што недалёка ад дзейнічала нанава асвечаная ў 1869 годзе Свята-Праабражэнская царква ў вёсцы Мамаі, пытанне аб будаўніцтве новага прыходскага храма было адкладзена. І толькі ў 1916 годзе ў Забор'і была пабудавана ў тыповым рэтраспектыўна-рускім стылі цяперашняя святыня. На сённяшні дзень – дзеючая.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён