Шыфр
213Г000394
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
03.05.1826 г.
Царква Праабражэння Гасподняга знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы XVIII ст. як касцёл у стылі класіцызму з элементамі позняга барока.
Па іншых звестках, храм пабудаваны ў 1826 - 1829 гг. У 1866 г. касцёл быў перададзены праваслаўным вернікам. У 1866 г. касцёл быў далучаны да праваслаўнай епархіі і пераабсталяваны ў царкву. Архітэктурнае рашэнне фасадаў былога касцёла было захавана. Побач была пабудавана брама-званіца ў адной стылістыцы з храмам.
У пасляваенны час царква была зачынена. Храм вярнулі вернікам толькі ў 1992 г. Пры аднаўленні царквы купал зрабілі іншай формы, адрозным ад першапачатковага.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён