зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000408

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1909 г.

Апісанне

Царква Святых Пятра і Паўла знаходзіцца на заходняй ускраіне в. Празарокі, якая раней уваходзіла ў маёнтак генерал-маёра Мухіна. Царква з'яўляецца помнім архітэктуры рускага рэтраспектыўнага стылю. Цагляны будынак храма быў пабудаваны ў 1909 г. 

Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з рознавялікіх аб'ёмаў: бабінца з двух'яруснай шатровай званіцай, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, трохграннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Разнастайныя па памерах, канфігурацыі і завяршэнні яны складаюцца ў эфектную шматпланавую кампазіцыю.

Бакавыя фасады малітоўнай залы вырашаны аднолькава, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Вокны размешчаны ў неглыбокіх нішах. Усе арачныя праёмы царквы дэкарыраваны кілепадобнымі сандрыкамі.

Унутры храма дамінуе прастора малітоўнай залы, перакрытая драўляным скляпеннем.

У савецкія гады царква не зачынялася і дзейнічае і зараз. У ёй захоўваецца абраз святога Мікалая.

Старонка