зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000555

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Канец ХІХ ст. (1870 г.)

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Царква Уваскрасення Хрыстова ў г. Дзісна пабудавана ў канцы ХІХ ст. З’яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. 

Кананічную чатырохчастковую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма фарміруе цэнтральны кубападобны аб'ём, да якога далучана высокая васьмігранная трох'ярусная званіца. Над цэнтральным аб'ёмам узведзены магутны васьмігранны барабан з паўсферычным купалам з макаўкай, а званіцу завяршае цыбулепадобная вежа. 

Будаўніцтва мураванай царквы Уваскрасення Хрыстова было распачата ў 1864 г. У 1870 г. яна была асвечана. Храм быў пабудаваны на Ратушнай плошчы, якая з'яўлялася самым высокім месцам у Дзісне і ніколі не падтаплялася. 

Царква была дзеючай і падчас Першай, і падчас Другой сусветных войн.

Падчас вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. храм Уваскрасення Хрыстова быў пашкоджаны абстрэлам, была часткова разбурана званіца. Пасля вайны царква не была адноўлена і была зачынена. Адзін час царква была складам плодаагародніннага завода. Потым храм прыйшоў у запусценне. 

У 1989 г. царква была перардадзена вернікам, якія распачалі яе аднаўленне. У 1991 г. храм быў адноўлены. Пасля аднаўлення царквы туды былі перавезены абраз Божай Маці "Адзігітрыя" канца XVI - пачатку XVII стст. і мошчы вялікамучаніка протаіерэя Канстанціна Жданава. 

На сённяшні дзень царква з'яўляецца дзеючай.

Старонка