зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000581

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ ст.

Стыль

Народнае драўлянае дойлідства

Апісанне

Свята-Успенская царква ў в. Апідамы належыць стараверніцкай абшчыне. Царква пабудавана ў 1920-1921 гг. на месцы старой царквы, якая была знішчана пажарам. У 1933 г. дадаткова быў зроблены рамонт ганка.

Свята-Успенская царква - прамавугольны ў плане адназрубны будынак, пастаўлены на мураваны цокаль, накрыты двухсхільным дахам з галоўкай над алтарнай часткай. На галоўным фасадзе невялікі бабінец завершаны высокай чацверыковай вежай-званіцай, якая часткова ўрэзана ў дах асноўнага аб'ёму храма. Званіцу вянчае гранёны купал без барабана. Ніжняя частка сцен вертыкальна ашалявана, верхняя і званіца ашаляваны гарызантальна, трохвугольныя франтоны - "у елачку". Тыльная сцяна царквы вылучана двума прамавугольнымі ўстаўкамі з шалёўкай "у елачку". Пад карнізам праходзіць зубчасты разны пояс. Царква -- помнік народнага драўлянага дойлідства.

Падчас Другой сусветнай вайны ў царкве рэгулярна праводзіліся набажэнствы. 

У 2008 г. на будынку царквы быў адрамантаваны дах, усталяваны новыя купалы, а таксама праведзены рамонт званіцы.

Старонка