зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000582

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Помнік драўлянага дойлідства неарускага стылю, з выкарыстаннем элементаў стылю мадэрн

Апісанне

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне в. Асінагарадок на гарадзішчы перыяду ранняга жалезнага веку. Пабудавана ў пачатку ХХ ст. на месцы збудаванай па фундацыі князя Ануфрыя Друцкага-Любецкага ў 1782 г. драўлянай уніяцкай царквы.

Царква мае традыцыйную кампазіцыю: прамавугольны асноўны зруб, роўны з ім па шырыні бабінец, 5-гранная апсіда з прыбудовамі па баках і складаны шмат'ярусны дах з высокай шатровай вежачкай у цэнтры.

Асаблівую архітэктурную значнасць мае званіца, якая знаходзіцца побач з царквой. Званіца - помнік архітэктуры драўлянага дойлідства з элементамі стылю мадэрн. Па некоторых дадзеных, была пабудавана ў 1939 г.

Мастацкую каштоўнасць інтэр’ера храма ўяўляюць абразы мяжы XVIII-ХІХ стст. “Маці Божая з дзіцём” і “Апостал Пётр” і ХІХ ст. “Святы Аляксандр Неўскі” і “Георгій Перамаганосец”.

Старонка