зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква

Шыфр

613Г000677

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

другая палова ХІХ ст.

Стыль

помнік драўлянага народнага дойлідства

Апісанне

Царква размешчана ў цэнтры вёскі Васільчыцы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.  Час пабудовы- другая палова ХІХ стагоддзя. 

Царква была ўзведзена з дрэва. Будынак царквы трохзрубны: мае квадратны ў плане прытвор (18,6 м кв), асноўнае памяшканне (72,2 м кв) і алтарную частку (18,5 м кв), размешчаных уздоўж выцягнутай восі. Зальная і больш вузкая  алтарная частка накрыты агульным дахам з застрэшкамі над месцам злучэння  зрубаў. Званіца над бабінцам уяўляе сабой васьмігранны светлавы барабан, накрыты высокім шатром з невялікай галоўкай. Такая ж галоўка над цэнтральнай часткай асноўнага аб'ёму. Сцены былі гарызантальна ашаляваны, умацаваны вертыкальнымі сцяжкамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.