Шыфр
512Г000518
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVIII ст.
Аднанефавы храм з паўцыркульнай апсiдай i высокай пяцiяруснай вежай- званiцай. Неф i апсiда накрыты адным дахам. Квадратная ў плане вежа завершана невялiкiм шатром. Усе ярусы (чацверыкі) падзелены развітымі карнізамі, па вуглах аздоблены пілястрамі. па перыметры сцен праходзіць прафіляваны карніз. У дэкоры выкарыстаны руставаныя лапаткi, падвойныя пiлястры i калоны. Уваходы ў храм праз 3 паўцыркульныя парталы, размешчаныя з трох бакоў ніжняга яруса вежы. Аконныя праёмы з лучковымі, на вежы з паўцыркульнымі завяршэннямі. Унутраная прастора перакрыта цылiндрычным скляпеннем з распалубкамi на падпружных арках. На хоры вядзе вiтая лесвiца ў тоўшчы сцяны. Помнiк архiтэктуры пераходнага перыяду ад барока да класiцызму.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён