зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000553

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. ХІХ ст. (па некаторых звестках 1840 г.)

Стыль

Драўлянае дойлідства

Апісанне

Царква Святога Іаана Багаслова ў в. Галомысла пабудавана ў 2-й палове ХІХ ст. (па некаторых звестках яна ўзведзена ў 1840 г.) з драўляных брусоў. З'яўляецца адным з самых старых помнікаў народнага драўлянага дойлідства на Міёршчыне.

Трохзрубны храм уключае двух’ярусную чацвярыковую званіцу (чацвярык на чацверыку), асноўны прамавугольны аб’ём і пяцігранную апсіду. Званіца завершана пакатым шатровым дахам з макаўкай. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным гонтавым дахам з вальмамі над апсідай і завершаны макаўкай. Фасады гарызантальна ашаляваны, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Пасля 1925 г. царква Святога Іаана Багаслова заставалася адзіным храмам для праваслаўнага насельніцтва в. Галамысль і м. Мікалаёва. Богаслужэнні ў ёй адбываліся амаль да канца 1980-х гг.

З 2007 г. царква зачынена для наведванняў, службы не праводзяцца. 

Старонка