Шыфр
113Г000577
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
другая палова ХІХ ст.
Стыль
помнік архітэктуры з рысамі позняга класіцызму.
Цагляная царква ў в. Пагост-Загародскі была пабудавана ў 1899 г. на месцы струхлелай драўлянай царквы. З'яўляецца помнікам архітэктуры з рысамі позняга класіцызму.
Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма ўяўляе сабой падоўжна-восевую планіровачную і дынамічна-вертыкальную структуру. Асноўны васьмігранны аб'ём накрыты купалам з галоўкай. Званіца з'яўляецца вертыкальнай дамінантай усёй кампазіцыі. У інтэр'еры малітоўная зала перакрыта самкнёным гранёным скляпеннем. Маюцца два падпісныя абразы "Маці Божая Чанстахоўская" (XV-XVІ стст.) і "Маці Божая Адзігітрыя" (XVIII-ХІХ стст.) і іншыя абразы XVIII-ХІХ стст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён