Шыфр
113Г000660
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Праваслаўная царква (Свята-Аннінская), якая знаходзіцца на старадаўніх могілках у вёсцы
Ялова на Пружаншчыне - гэта арыгінальны помнік культавай архітэктуры пачатку XIX ст. (паводле іншых звестак - канца ХVІІІ ст.). Яна з’яўляецца ўнікальным прыкладам народнага драўлянага дойлідства Заходняга Палесся, у якім акрамя ўвасаблення старажытных прыёмаў і дасягненняў мясцовых будаўнічых традыцый знайшлі пэўнае адлюстраванне некаторыя элементы еўрапейскага мастацкага стылю класіцызм.
Дакументальныя звесткі аб Свята-Аннінскай царкве даволі фрагментарныя, што пакуль не дазваляе ў поўнай меры асвятліць асноўныя этапы яе гісторыі, вызначыцца з даціроўкай будаўніцтва храма і яе першапачатковай кафесіянальнай прыналежнасцю.
У 1961 г. на хвалі атэістычнай савецкай палітыкі царква была зачынена. Храм стаў паступова прыходзіць у заняпад, руйнавацца.
У другой палове 1980-х гг. царква была вернута вернікам. Храмавы будынак быў паступова адрамантаваны, таксама ўпарадкавана прылягаючая навакольная тэрыторыя.