Шыфр
410Г000282
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХV ст. - пач. ХVІ ст.
Стыль
Раманскі, готыка
Царква-крэпасць - унікальны помнік абарончага дойлідства. Пабудавана з цэглы на паўночнай ускраіне в. Сынкавічы.
Да нашых дзён помнік захаваў сваё аблічча амаль нязменным і з'яўляецца адным з самых старажытных храмаў абарончага тыпу ў Беларусі. Дакладных дадзеных аб даце будаўніцтва царквы не захавалася. На дадзены момант прынята лічыць, што храм быў узведзены ў канцы XV або пачатку XVI ст. Па некаторых іншых версіях храм мог быць узведзены ледзь не ў XIII ст.
З 1960 г. храм выкарыстоўваўся як збожжасховішча.
У канцы ХХ ст. царква была вернута вернікам і часткова адрэстаўравана. У храме захоўваецца некалькі абразоў вядомых сваімі цудатворнымі ўласцівасцямі. Таксама славіцца царква і сваімі званамі, якія валодаюць непаўторным гучаннем. У храма выдатная акустыка, малітвы, спевы ці гук званоў чутны аднолькава добра ў кожным кутку царквы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён