зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

712Г000046

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1898 г.

Стыль

псеўда-рускі, барока 17-18 стст.

Апісанне

Мураваны крыжова-купальны трохнефавы аднаапсiдны чатырохстаўповы храм- помнiк. Пакаты чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным светлавым барабане. Дамiнантай кампазiцыi з'яўляецца высокая 2- ярусная званiца з шатровым пакрыццём, размешчаная над бабiнцам. Шацёр званіцы і вальмавы дах апсіды завершаны меншымі макаўкамі на гранёных шыйках. Цагляная архітэктура храма насычана патынкаванымі элементамі старажытнарускага царкоўнага дойлідства: кілепадобнымі какошнікамі, зубчастымі фрызамі, шырынкамі, пластычнымі ліштвамі арачных аконных праёмаў, разеткамі, вуглавымі калонкамі. Унутры апсіда вылучана іканастасам і 3 паўкруглымі прыступкамі. Чатыры магутныя пілоны і перакінутыя цераз іх падпружныя аркі нясуць светлавы барабан. Маюцца два прыдзелы. Галоўны -- у гонар святога благавернага князя Аляксандра Неўскага, правы -- у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Пры ўваходзе ў прытвор размешчаны мемарыяльныя дошкі з імёнамі 118 воінаў 30-й артылерыйскай брыгады і 119-га Каломенскага палка, якія гераічна загінулі пад Плеўнай (Балгарыя). У храме захоўваюцца ваенныя рэліквіі: паходная царква і харугвы 119-га Каломенскага пяхотнага палка. За алтарнай сцяной знаходзяцца пахаванні вышэйшых афіцэрскіх чыноў, а непадалёку -- дзве брацкія магілы воінаў. У 1985 г. інтэр'ер храма распісаны фрэскамі з выявамі Уваскрэсення і Узнясення Гасподня, абразамі беларускіх святых Кірылы Тураўскага, Ефрасінні Полацкай. Афанасія Філіповіча. Пад царквой існуюць сутарэнні.

Старонка