Шыфр
412Г000159
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, аг. Верцялішкі, с/с Верцялішкаўскі
Датаванне
1843 - 1854
Стыль
ампір
Апісанне
Прамавугольны ў плане асноўны аб'ем пакрыты 2-схільным дахам. Галоўны фасад аформлены 6-калонным порцікам з 3-вугольным франтонам над ім. Стылявую цэласнасць кампазіцыі парушае ўзведзеная пазней над фасадам драўляная 1-ярусная чацверыковая званіца, завершаная 8-гранным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Плоскасныя сцены храма прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі прафіляванымі ліштвамі і сандрыкамі, акантаваны прафіляваным карнізам і цягай. Алтарная сцяна прарэзана па цэнтры арачным аконным праёмам і бакавым уваходам з рызніцы, якія вылучаюць з прасторы залы апсіду, адмежаваную драўляным іканастасам. Царква мае бутавую агароджу.