Шыфр
113Г000598
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1888 - 1890 гг.
Стыль
Класіцызм
Царква Аляксандра Неўскага была пабудавана ў стылі класіцызм у 1888 г. мясцовымі жыхарамі ў азнаменаванне 25-годдзя вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці. Складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму з трохграннай апсідай і квадратнай у плане двух'яруснай званіцы. Званіца ўвянчана чатырохгранным шатром з шырокімі схіламі і цыбулепадобнай галоўкай. Мур сцен выкананы з бутавага каменю і цэглы.
У 1961 г. царква была зачынена. У пачатку 2000-х гг. храм аднавіў сваю дзейнасць.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён