Шыфр
413Г000601
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1854 г.
Стыль
Позні класіцызм і рэтраспектыўна-рускі стыль
Царква Аляксандра Неўскага знаходзіцца ў цэнтры в. Крэва на вул. Зарэчнай, на высокім пагорку. Пабудавана ў 1854 г. з бутавага каменю. У 1915 г. падчас Першай сусветнай вайны была моцна пашкоджана. Адноўлена ў 1928 г. Капітальны рамонт праведзены ў 1954 г.
Будынак царквы ў плане — кампактны прамавугольны аб’ём пад 2-схільным дахам, які над алтарнай часткай увянчаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Да галоўнага фасада прыбудавана 2-ярусная шатровая званіца з макаўкай. Архітэктурная выразнасць дасягаецца спалучэннем бутавай муроўкі і атынкаваных пабеленых элементаў дэкору: руставаных вуглавых лапатак, ліштваў арачных аконных праёмаў, карніза і фрыза.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён