Шыфр
112Г000066
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Сталовічы, вул. Баранавіцкая, 7
Датаванне
1740 - 1746 гг.
Стыль
Барока
Апісанне
На месцы сучаснай Царквы Святога благавернага вялікага князя Аляксандра Неўскага (убранне галоўнага алтара 1740 - 1746 гг.) першапачаткова быў пабудаваны драўляны касцел св. Дзевы Марыi i Iаана Хрысцiцеля, а затым у 1639 г. -- мураваная Ларэтанская каплiца.
Каля 1740 г. будаўнiцтва мураванага касцёла распачаў тагачасны ўладальнiк Сталовiч i камандор Мальтыйскага ордэна Мiхал Дамброўскi па праекту архiтэктара Юзэфа Фантана. Аднак, неўзабаве будаўнiцтва было прыпынена з-за смерці фундатара Дамброўскага, а таксама непаразуменнямі памiж архiтэктарам Ю. Фанатанам i пробашчам.
Завяршыў будаўнiцтва касцёла па ўласным праекце вiленскi архiтэктар Ян Крыштоф Глаўбiц у 1743-1746 гг. Праект Я. К. Глаўбiца канцэптуальна адрознiваўся ад папярэдняга праекта Ю. Фантана.
19.10.1867 г. касцёл па прапанове галоўнага начальніка края генерал-ад'ютанта графа Баранава быў закрыты і перададзены праваслаўнаму духавенству. Маёмасць касцёла перадалі Крошынскаму касцёлу.
У 1882 г. г. касцёл перароблены ў Аляксандра Неўскага царкву, у сувязi з чым будынку былi нанесены пэўныя страты ў аздабленнi фасадаў, таксама ў iнтэр'еры: знiшчаны бакавыя алтары i амбон, работы Глаўбiца, галоўны алтар закрыты iканастасам. На царкве былi зроблены пяць глухiх купалаў i званiца ў франтоннай частцы.
Царква Святога благавернага вялікага князя Аляксандра Неўскага (убранне галоўнага алтара 1740 - 1746 гг.) сёння - гэта трохнефавая базіліка з больш нізкімі прэсбітэрыем і сакрысціямі. Галоўны фасад складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі з 2 вежамі па баках, падзелены раскрапаванымі антаблементамі на 3 ярусы. Яго асноўны дэкаратыўны матыў - слаістыя пілястры.