Шыфр
512Г000507
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1870 год
Стыль
Псеўдарускі
Апісанне
Пытанне аб будаўніцтве Аляксандра Неўскай царквы ў Мсціславе паўстала ў 1866 г. Тады ж духоўная кансісторыя вызначыла будаваць новую царкву на месцы былога бернардзінскага касцёла з кляштарм, якія згарэлі ў 1858 г. Гэта месца было найбольш выгоднае, бо знаходзілася ў цэнтры горада на плошчы. У 1868 г. рэшткі муроў бернардзінскіх будынкаў былі разабраныя і на месцы флігеля пачалося будаўніцтва царквы. Царква пабудавана ў 1870 г. на рагу вул. Смаленскай і Кіеўскай (адпаведна сучасныя вул. Пралетарская і Леніна), асвячона 29 чэрвеня 1870 г. Паводле У.Г. Краснянскага, пры будаўніцтве быў выкарыстаны каменны матэрыял, што застаўся ад бернардзінскіх будынкаў. У 1895 г. быў урачыста асвячоны прыдзел св. Афанасія і Кірылы. У пасляваенны час царква была закрыта. У 1988 г. перададзена вернікам. У 1989 г. выкананы рамонт, цяпер дзейнічае.