Шыфр
113Г000205
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1883 г. (паводле праекта 1874 г.)
Стыль
Драўлянае дойлідства ў накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю
Апісанне
Ляхавіцкая царква была ўзведзена ў 1883 г. у гонар Прасвятой Багародзіцы. Храм пачынаў будавацца на ахвяраванні вернікаў, завяршаў жа будаўніцтва мясцовы памешчык.
У царкве маюцца абразы ХІХ ст.: "Маці Божая Адзігітрыя" i "Спас Пантакратар" (1836 г., мастак Юзаф Камінскі), "Тройца новазапаветная", "Мадона з дзіцём", "Спас Пантакратар" (1837 г.), "Праабражэнне", "Раство Багародзіцы", "Маці Божая Аранта" (у разным ківоце 18 ст.), "Святы Павел" (1857 г.), "Кірыла і Мяфодзій", "Васіль Вялікі", "Іаан Златавуст", "Зняцце з крыжа".
Царква была пастаянна дзеючай, толькі ў гады фашысцкай акупацыі 1942-1944 гг. у храме не праводзіліся службы, так як у ім размясціліся нямецкія воінскія часці. У алтарнай частцы царквы фашысты ўтрымлівалі коней, на званіцы быў усталяваны кулямёт. За час баявых дзеянняў быў моцна пашкоджаны дах храма.
Пасля вайны ў царкве быў зроблены капітальны рамонт,пастаўлены новы іканастас з разьбою і пазалотай, праведзена ацяпленне і інш. Пры храме працуе адзін з лепшых хораў Драгічынскага благачыння.