зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

612Г000197

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1788 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

 Царква і брама званіца святых апосталаў Пятра і Паўла - помнік культавай архітэктуры, пабудаваны з дрэва. Размяшчаецца ў аг. Галынка Клецкага раёна на вясковых могілках. А. Кулагін адносіць будаўніцтва драўлянай царквы ў маёнтку Вендорфаў да 1788 г. У кліравай ведамасці значыцца год пабудовы - 1792. 

У 1860-я гг. царква была капітальна адрамантвана. У 1864 г. у царкве быў зроблены новы іканастас. У дакуменце захавалася прозвішча майстра - Струкаў. Побач з царквой у 1863 г. пабудавалі драўляную званіцу на мураваным падмурку. З 1990-х у царкве ўзнавіліся богаслужэнні. Настаяцель - айцец Віталь.

Старонка