Шыфр
413Г000758
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1862 г.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі стыль
Царква размешчана на могілках, якія знаходзяцца на поўнач ад вёскі. Узведзена з бутавых камянёў і цэглы, у бутавай муроўцы для дэкаратыўнасці выкарыстаны ўкрапіны чорных колатых каменьчыкаў. Помнік эклектычнай архітэктуры.Царква складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму, да якога прымыкае ніжэйшая прамавугольная апсіда. Абодва аб'ёмы накрыты двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад царквы патынкаваны, падзелены на два ярусы. Ніжні ярус раскрапаваны шырокімі лапаткамі. У цэнтры фасада размешчаны прамавугольны дзвярны праём без дэкору. Другі ярус фасада члянёны трыма паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі абрамленнямі і падкрэсленымі цягай. Завершаны фасад разарваным трохвугольным франтонам, схілы якога апаясаны карнізнай цягай з сухарыкамі.
Царква пабудавана ў 1862 г. У 1897 г. ў Кеўлах была заснавана царкоўна-прыходская школа.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён