зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000364

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1942 г.

Апісанне

Царква Казанскай Маці Божай  пабудавана ў 1942 г. Храм размешчаны на ўсходняй ускраіне вёскі. Царква ўяўляе сабой рэтраспектыву заходнепалескага народнага драўлянага дойлідства. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы паўтарае  формы хрысціянскіх храмаў Палесся XVIII-XIX стст. Гэта адназрубны прамавугольны ў плане храм,  апсіда якога ўваходзіць у храмавы аб’ём. Сцены храма да 1990-х гг. былі вертыкальна ашаляваны, а франтон на галоўным фасадзе ашаляваны “ў ялінку”. 

Будаўніцтва храма звязана з выратаваннем жыхароў вёскі ад растрэлу. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, у прыватнасці Марыі Дзмітрыеўны Пратасевіч, у верасні 1942 г. карнікі з нямецка-фашысцкімі акупантамі акружылі вёску, усіх дарослых жыхароў сагналі на ўскрайку вёскі ля падрыхтаванай ямы. Дзяцей і пажыткі пагрузілі на абозы і адправілі ў Дзмітрыевічы, падлеткаў падрыхтавалі да адпраўкі ў Германію на працу. У апошні момант людзей адпусцілі па хатах, але з умовай, што дабудуюць царкву. Праз некалькі дзён з Белавежы вярнуліся падлеткі і дзеці з Дзмітрыевіч. Да зімы мужчыны дабудавалі царкву. На яе адкрыццё прыехаў нямецкі маёр, а неўзабаве прыслаў абраз "Божай Маці з дзіцем", выкананы на драўлянай дошцы, на якім зроблены надпіс "28 верасня 1942 года".

Старонка