Шыфр
713Г000084
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Кісялёва, 42
Датаванне
1847 г.
Царква пабудавана ў 1847 г. на месцы драўлянай царквы на Старажоўскіх могілках, якія былі заснаваны на месцы Старажоўскай заставы з боку Старавіленскага і Даўгінаўскага трактаў у 18 ст. У 1623 г. мінскі суддзя Марцін Валадковіч ахвяраваў Свята-Петрапаўлаўскаму манастыру фальварак Пярэспа. У 1804 г. паводле хадайніцтва архімандрыта манастыра на Пярэспінскія могілкі была перанесана невялікая драўляная царква, пры якой існавала багадзельня. У 1835 г. храм згарэў. Пасля пажару епархіальнае начальства прапанавала пабудаваць новую царкву. Для гэтай мэты быў аб'яўлены збор дабрачынных ахвяраванняў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён