Шыфр
613Г000459
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак ХХ стагоддзя
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі
Храм традыцыйнай чатырохчастковай падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, прамавугольная трапезная, кубападобны асноўны аб'ём, пяцігранная апсіда. Квадратны ў плане асноўны аб'ём больш масіўны па сваіх прапорцыях, накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнымі купаламі. Сярэдні купал (у цэнтры даху) больш масіўны, яго васьмігранны светлавы барабан прарэзаны арачнымі вокнамі (праз адну грань). Чатыры купалы меншыя па памерах з высокімі глухімі васьміграннымі шыйкамі размешчаны сіметрычна па вуглах даху.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён