зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы

Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000132

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1793 - 1794 гг.

Стыль

Мясцовая трактоўка барока

Апісанне

Царква - помнік архітэктуры з мясцовой трактоўкай форм барока.

У 1793 або 1794 годзе епіскапам Канстанцінам была пабудавана мураваная праваслаўная царква са званіцай і агароджай. Пасля Першай сусветнай вайны будынак не пацярпеў, але ў час вайны было разбурана жыллё псаломшчыка і святара. У 1925 г. у царкве быў адрамантаваны дах. У 1930 г. - адрамантаваны купальны крыж. У гэты перыяд дзейнічала чатырохгадовая прыходская школа. У 1932 г. пры царкве была даволі вялікая прыходская бібліятэка, у якой налічвалася 92 тома. 

У час Вялікай Айчыннай вайны царква амаль не пацярпела. У савецкі час царква не дзейнічала і была прыстасавана пад сельскагаспадарчы склад. У гэты перыяд быў страчаны купал. 

У 1992 г. ГМП “Брэстрэстаўрацыяпраект” распрацавала праект рэстаўрацыі царквы і  званіцы. У 1993 г. па гэтаму праекту праведзена рэстаўрацыя.

Старонка