зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000678

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1865 - 1871 гг.

Стыль

Псеўдарускі

Апісанне

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы была пабудавана ў 1867-71 гг. з цэглы. 

Храм чатырохчастковай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: двух’ярусная шатровая званіца (васьмярык на чацверыку), прамавугольны бабінец, квадратны ў плане асноўны аб’ём і пяцігранная апсіда з бакавымі прыбудовамі. Над асноўным аб’ёмам васьмігранны светлавы барабан з шатровым верхам, які завершаны макаўкай. Унутраная прастора падзелена 6 слупамі на 3 нефы. Практычна ўсе абразы напісаны на палотнах невядомым мастаком. Па левым баку храма знаходзіцца ікона Божай Маці Смаленскай (Адзігітрыя), якая раней, да сярэдзіны 30-х гг. ХХ ст., знаходзілася на чыгуначным вакзале г. Маладзечна. На званіцы знаходзяцца пяць званоў, якія выраблены ў ХІХ ст. 

У перыяд Першай сусветнай вайны ўся царкоўная маёмасць была эвакуіравана ў глыб Расіі, у далейшым яна не была вернута. Таксама была пашкоджанана царкоўная агароджа, але сам храм істотных пашкоджанняў не атрымаў, хаця і патрабаваў рэстаўрацыі. Пасля Першай сусветнай вайны ў перыяд з 1920 да сярэдзіны 1930-х гг. храм быў адрэстаўраваны. У 1936 г. вакол царквы была зроблена новая агароджа з булыжнага каменя, якая і сёння азначае царкоўны двор. Пасярэдзіне агароджы – каменная арка. Храм атынкаваны і пафарбаваны звонку белай фарбай. Купалы над дахам былі заменены ў 2005 г. на пазалочаныя. 

У царкве захоўваецца храмавы абраз у імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы, набыты ў 1936 г. на ахвяраванні прыхаджан.     

Старонка