зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Шыфр

413Г000745

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, аг. Турэц, с/с Турэцкі

Датаванне

1888 г.

Стыль

Рэтраспектыўны “рускі”

Апісанне

Драўляны храм быў пабудаваны у 1747 г. У 1827 г. праз 80 гадоў з часу пабудовы храм быў перабудаваны, а ў 1861 г. падвергнуўся капітальнаму рамонту. Паколькі царква была невялікай і досыць трухлявай, прыхаджане пачалі збор грашовых сродкаў на пабудову новага храма. Да 1886 г. стары храм быў разабраны,  падрыхтавана пляцоўка для будаўніцтва новага храма, месца для закладкі падмурка асвечана. Да жніўня 1888 г. работы па будаўніцтву новага храма былі завершаны. У заходняй частцы храма паставілі званіцу. 22 кастрычніка 1888 г. у дзень памяці Казанскай іконы Божай Маці адбылося асвятленне храма ў гонар Пакрова  Прасвятой Багародзіцы. У 1891 годзе пры царкве пабудавалі драўляны будынак царкоўна-прыхадской школы. Царква пабудавана ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Трохнефавы крыжова-купальны храм з квадратнай апсідай і высокай двух'яруснай званіцай. Шатровы дах асноўнага аб'ёму завершаны купалам на шасцігранным барабане, званіца -- цыбулепадобнай галоўкай. Аконныя праёмы вузкія, паўцыркульныя, з ліштвамі. Вуглавыя часткі асноўнага аб"ёму, апсіды і бабінца вылучаны лапаткамі. Першы ярус званіцы дэкарыраваны аркатурным поясам. Атынкаваныя ліштвы, лапаткі кантрастна вылучаюцца на фоне бутавай муроўкі. У інтэр'еры бабінец раскрываецца ў цэнтральны неф арачным праёмам. У алтарнай частцы пазалочаны іканастас.