Шыфр
413Г000759
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1862 г.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі стыль
Мураваная Свята-Пакроўская царква пабудавана ў 1866 г. на паўднёвай ускраіне вёскі, на могілках. Узведзена з бутавага каменю ў характэрнай для таго перыяду стылістыцы. У 1901 г. пры царкве была адкрыта царкоўна-прыходская школа. Царква захавалася без значных перабудоў, дзейнічае.
Царква пабудавана з бутавага каменю, званіца і элементы архітэктурнага дэкору вымураваны з цэглы, патынкаваны і пафарбаваны ў белы колер. Храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Над прытворам узвышаецца двух'ярусная з шатровым завяршэннем званіца (васьмярык на чацверыку). Бабінец накрыты двухсхільным дахам. Да яго прымыкае квадратны ў плане асноўным аб'ём пад чатырохсхільным дахам, у цэнтры якога на гранёным глухім барабане цыбулепадобная галоўка. Завяршае кампазіцыю паўцыркульная апсіда.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён