Шыфр
112Г000574
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1794 г.
Стыль
помнік народнага драўлянага дойлідства Прыпяцкага Палесся
Царква Параскевы Пятніцы са званіцай пабудавана з дрэва ў 1794 г. як уніяцкая.
Храм мае падоўжана-восевую кампазіцыю. Да прамавугольнага ў плане цэнтральнага аб’ему з захаду прымыкаюць прамавугольны бабінец, з усходу – пяцігранны алтарны зруб. Цэнтральны аб’ём завяршаўся пірамідальным верхам (перабудаваны ў ХІХ-ХХ ст.), цяпер накрыты шатровым дахам, які увянчаны галоўкай на барабане. Сцены гарызантальна абшыты дошкамі, умацаваны лапаткамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры ўсе памяшканні маюць плоскую бэлькавую столь аднаго ўзроўню, злучаюцца паміж сабой вялікімі праёмамі. Алтарнае памяшканне аддзелена невысокім драўляным іканастасам. У царкве захоўваюцца абразы XVIII-XIX стст.
З паўднёвага боку ад царквы на масіўным падрубе стаіць двух’ярусная званіца. Першы зрубны вертыкальна ашаляваны ярус вылучаны шырокім гонтавым адлівам, другі – слупавы каркас, накрыты пакатым шатровым дахам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён