Шыфр
112Г000121
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1773 г., ХІХ ст.
Стыль
Барока
Апісанне
Беларускія і польскія даследчыкі (В.А і Ю.В. Чантурыя, А.М. Кулагін, Ксаверый Зданьскі, В.В. Віталёва) лічаць, што храм быў пабудаваны ў 1733 годзе.
Па сваім аб’ёмна-прасторавым вырашэнні падобная на цэрквы ў Хмелява і Покрах. Помнік народнага дойлідства стылю барока. Крыжовы ў плане зруб некалькі выцягнуты ўздоўж падоўжанай восі за кошт пяціграннай апсіды з бакавымі нізкімі рызніцамі і невялікага прытвора над двухсхільным дахам. Малітоўная зала атрымала развіццё ў шырыню за кошт невялікага трансепта, які завершаны знадворку трохвугольнымі франтонамі. Сярод крыжжа двухсхільных дахаў увянчана фігурнай шмат’яруснай главою (заменена на светлавы ліхтар-васьмерык з высокім шатром і рэтраспектыўна “рускай” галоўкай пасля пажару 1986 года). Вертыкальную накіраванасць будынка падкрэсліваюць таксама шалёўка, брусы-сцяжкі, вуглавыя руставаныя лапаткі, здвоеныя прамавугольныя аконныя праёмы. У перакрытую плоскай столлю малітоўную залу адкрываюцца хоры, размешчаныя над бабінцам. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам (заменены ў 1987 годзе замест згарэлага, які быў выкананы ў 1930-х гадах).
У апсідзе знаходзіцца каштоўны твор беларускага жывапісу - абраз “Цуд Георгія аб змеі” (1729).