Шыфр
112Г000674
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1884 г.
Стыль
Палесская школа драўлянага народнага дойлідства
Царква Параскевы Пятніцы была пабудавана ў 1884 г. З'яўляецца помнікам Палесскай школы драўлянага народнага дойлідства. Спачатку была трохзрубная, складалася з размешчаных па восі ўсход-захад прамавугольнага бабінца, квадратнага цэнтральнага аб'ёму, завершанага вялікім светлавым чацверыком, і пяціграннай апсіды.
У 1935-1936 гг. да царквы была прыбудавана званіца. Пры перабудове да франтальнага фасада была далучана 2-ярусная чацверыковая званiца з шатровым дахам i макаўкай у завяршэннi; да паўднёвага фасада - прамавугольны прыдзел, завершаны светлавым васьмерыковым барабанам, што ўнесла дынамiчную асiметрыю ў кампазiцыю храма. У 1-м ярусе званiцы былі створаны хоры.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны, у 1946-1947 гг., было прыбудавана правае крыло царквы.
У 1961 г. царква была зачынена, а будынак царквы быў перароблены ў музей. У 1988 г. царква была вернута вернікам, на будынку былі праведзены рэстаўрацыйныя работы. Царква дзейнічае і на сённяшні дзень.