Шыфр
112Г000089
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1610 г.
Апісанне
Царква ў Збірагах існуе ўжо працяглы час, але першапачаткова стаяла на іншым месцы. Мясцовае паданне сведчыць, што першапачатковая званіца стаяла на месцы сённяшняга алтара Параскееўскай царквы. Праўдападобна, што першая царква ў Збірагах (упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах пач. XVII ст.) была асвечана ў гонар Святой Троіцы і з'яўлялася ўніяцкай.
Пад 1756 годам згадваецца ўжо недзейнічаючы касцёл ў Збірагах, а ў 1866 г. будынак перадаецца праваслаўным вернікам, якія перебудоўваюць царкву. У 1920 годзе царква перададзена каталікам, якія ў 1925 годзе адрэстаўравалі яе. Пасля Вялікай Айчыннай вайны перададзена праваслаўным. У сучасным храме захоўваюцца роспісы і абразы XVIII ст.
Царква размешчана ў цэнтры вёскі. Прамавугольны ў плане асноўны зруб мае трохсхiльны дах з вальмай над галоўным заходнім фасадам. Алтарны зруб накрыты таксама трохсхільным дахам з вальмай з усходняга боку. Унутры асноўнае памяшканне зальнае, перакрыццё бэлечнае з плоскай падшыўной столлю. Каля ўвахода ў царкву стаіць квадратная ў плане 1-ярусная каркасная званiца, вертыкальна ашаляваная дошкамi, у верхняй частцы -- скразныя арачныя праёмы.