Шыфр
112Г000421
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1740 г.
Стыль
Рысы барока
Апісанне
Царква Параскевы Пятніцы пабудавана ў 1728-40 гг. як уніяцкая на месцы ранейшага храма.
Паводле падання 3 верасня 1794 г. пасля бою з паўстанцамі пад камандваннем генерала Серакоўскага і перамогі над імі храм наведаў pycкi палкаводзец А.В. Сувораў і адслужыў удзячны малебен. Пасля паўстання 1831 г. і скасавання ўніі царква была зачынена. У 1869-70 гг. была адрамантавана i перададзена праваслаўным.
Асаблівасць царквы - алтар у ёй арыентаваны на захад, хаця ва ўсix праваслаўных храмах алтар заўсёды накіраваны на ўсход.
У час Першай сусветнай вайны царква была пашкоджана пажарам. У 1917 г. - адноўлена.
У 1962 г. храм быў зачынены, а будынак выкарыстоўваўся пад сельпо. У пач. 1990-х гг. царква была вернута вернікам.