зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Праабражэння Гасподня

Царква Праабражэння Гасподня

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000731

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1714 г.

Апісанне

На цэнтральнай плошчы вёскі Новая Мыш стаіць велічны 5-купальны храм, пабудаваны з дрэва на сродкі ўлады і прыхаджан і асвячоны ў 1857 г. ў гонар Праабражэння Гасподняга. Царква была пабудавана на ўзвышэнні, недалёка ад старадаўніх могілак. Яна адносіцца да тыпу цэнтрычных крыжова-купальных храмаў, зроблена на высокім каменным падмурку.

У інтэр'еры дамінуе прастора цэнтральнай малітоўнай залы, у якую адкрываецца светлавы 8-гранны барабан, падтрыманы магутнымі рыгелямі і 4 крыжовымі ў сячэнні ўстоямі. Бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор адкрываюцца ў асноўны аб'ём шырокімі праёмамі са скошанымі верхнімі вугламі. У дэкоры інтэр'ера выкарыстаны прамавугольныя і фігурныя філёнгі ў фрызавай частцы. Апсіда вылучана драўляным 1-ярусным белапазалочаным іканастасам 2-й паловы 19 ст. Абразы: “Спас Пантакратар” і “Маці Божая с дзіцём” (канец 18 ст.), “Святы Аляксандр Неўскі” (19 ст.).

Царква дзейнічае. Помнік архітэктуры рэгіянальнага значэння.

Старонка