Шыфр
113Г000567
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХІХ ст.
Стыль
Помнік архітэктуры, ў якім інтэрпрытаваны рэтраспектыўныя формы старажытнарускага дойлідства
Царква пабудавана да 1886 г. у рэтраспектыўна-рускім стылі на месцы ўніяцкага драўлянага храма 1795 г.
Мае чатырохчастковую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: званіца, трапезная, асноўны аб'ём і апсіда. Вертыкальная дамінанта - двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Цыбулепадобнае пяцікупалле ўвенчвае і чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб'ёму. Галоўныя і бакавыя ўваходы врашаны магутнымі парталамі і апяразаны трохлопасцевымі арачнымі нішамі.
Фасады раскрапаваны прафіляванымі карнізамі з двухграннымі заломамі на бакавых плоскасцях.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён