зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Праабражэння Гасподняга

Шыфр

413Г000716

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, г.п. Астрына, вул. Гродзенская, 42

Датаванне

1865

Апісанне

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае крыжовую кампазіцыю. алтарная частка паўкруглая, астатнія аб"ёмы прамавугольныя, накрыты двухсхільнымі дахамі. Сяродкрыжжа ўвянчана васьмігранным купалам з галоўкай. Квадратны ў плане бабінец размешчаны па падоўжнай восі. завершаны двух"яруснай шатровай званіцай. Элементы дэкору (пілястры, абрамленні акон) атынкаваны. У 1865г. пабудавана новая царква Праабражэння Гасподняга. Старая драўляная царква была разабрана і перавезена ў в.Бершты. Пры астрынскай царкве дзенічаў хор, прыхадская школа. На мяжы ХХ-ХХІ ст. царква была адрамантавана.