зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Прападобнай Параскевы Сербскай

Царква Прападобнай Параскевы Сербскай

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000410

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1885 г.

Апісанне

Дзеючая праваслаўная царква прападобнай Параскевы Сербскай у в. Балоты Кобрынскага раёна з'яўляецца гістарычным помнікам драўлянага дойлідства. Дакладны час пабудовы першай царквы ў в. Балоты не ўстаноўлены, аднак згадкі пра яе ўтрымліваюцца ў архіўных дакументах Рэчы Паспалітай пад 1652 г. 

Новы драўляны храм быў пабудаваны на месцы старой царквы ў 1880-х гг. па праеце інж. Ф. Афанасьева. Пры будаўніцтве наёмных рабочых не прыцягвалі. У 1885 г. новы будынак царквы быў урачыста асвячоны ў гонар Святой прападобнай Параскевы Сербскай. 

У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі (1941-1944 гг.) храм функцыянаваў. Царква дзейнічае і зараз.

У інтэр'еры храма захаваўся драўляны 3-ярусны іканастас, створаны ў 1885 г. паводле праекта інж. А Рэмера. Маюцца іконы XVIII-XIX стст., якія прадстаўляюць мастацкую каштоўнасць.

Старонка