зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Царква Раства Багародзіцы

Царква Раства Багародзіцы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000079

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1835 (1866) - 1869 гг.

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Будынак храма - кананічны "карабель", мае падоўжна-восевую кампазіцыю, якая складаецца з рознавысокіх аб'ёмаў: наднартэкснай званіцы, трапезніцы, малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавой рызніцай. Над будынкам царквы дамінуюць двух'ярусная званіца (васьмярык на чацьверыку), накрытая шатровым дахам i завершаная цыбуляпадобнай макаўкай, i такі ж купалок на васьмігранным двух'ярусным барабане шатра асноўнага аб'ёму.

У 1864 г. брэсцкі епіскап Ігнацій хадайнічаў аб будаўніцтве мураванага храма, абгрунтоўваючы хадайніцтва вялікай колькасцю прыхаджан і тым, што храм будзе знаходзіцца побач з шашой паштовага Валынскага тракту. Обер-пракурор св. Сіноду выдаткаваў на будаўніцтва крэдыт 6 тысяч рублёў на 20 год з капітала духавенства Заходняга краю. Праект царквы складзены брэсцкім гарадскім архітэктарам М. Барташэўскім пры ўдзеле архітэктара К. Гросмана і гродзенскага губернскага архітэктара Міхайлоўскага. Храм пабудаваны ў 1866-1869 гг., асвячоны ў 1887 г.

Храм дзейнічаў да другой паловы XX ст., зачынены напачатку 1960-х гг. У сярэдзіне 1980-х гг., па праекце СНРВМ МК БССР царква прыстасавана пад музей атэізму. У 1989 годзе храм перададзены вернікам.

Старонка