Шыфр
413Г000352
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1793 г.
Драўляная царква Раства Прасвятой Багародзіцы была пабудавана ў 1795 (1793) г. на месцы заняпалага манастыра. У ХІХ ст. царква была рэканструявана. Пасля рамонту, у 1856 г., пры царкве было адчынена першае на Лідчыне народнае вучылішча.
Будынак складаецца з прамавугольных у плане бабінца і асноўнага зруба, пяціграннай апсіды з нізкай рызніцай. Асноўны зруб накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Сцены царквы ашаляваны. Аконныя праёмы лучковыя, размешчаны ў верхняй частцы сцен. Інтэр'ер зальнага тыпу. Над уваходам – хоры. Перад царквой устаноўлена двух'ярусная шатровая званіца каркаснай канструкцыі.
Храм з'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён